weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4033
1 долар 2.1241
100 рас.руб. 3.1913
19.03.2018 09:23 ,

Не гуляць у азартныя гульні, не піць спіртных напояў у цягніку: транспартная міліцыя папярэджвае пра крадзяжы на чыгунцы

Фота sputnik.by.

Апошнім часам крадзяжы рэчаў, дакументаў і мабільных тэлефонаў у пасажыраў цягнікоў сталі больш частымі.

У шматлікіх выпадках пацярпелыя самі ствараюць умовы для здзяйснення такіх злачынстваў. Варта быць пільным і памятаць, што злачынцы ўмеюць уваходзіць у давер. Таму ніколі не спрабуйце гуляць у цягніках у азартныя гульні з незнаёмцамі, піць з імі спіртныя напоі, не пакідайце рэчы пад наглядам незнаёмых, нават на кароткі час.

Торбы, чамаданы і іншыя рэчы трэба скласці пад сядзенне або ў іншыя месцы, прадугледжаныя для гэтага. Старайцеся на паказваць, што маеце вялікую суму грошай, у касах па магчымасці разлічвайцеся раней адкладзенымі грашыма. Асабістыя дакументы, грошы, мабільнік трымайце пры сабе. Пажадана ва ўнутраных кішэнях.

Калі ў цягніку вы ўсё ж сталі ахвярай злачынства, звяртайцеся па дапамогу да брыгады цягніка, міліцэйскага нарада, які яго суправаджае, або тэлефануйце на нумар 102 .

Варта памятаць, што чыгунка з’яўляецца зонай павышанай небяспекі. Таму, знаходзячыся тут, неабхона выконваць наступныя меры бяспекі:

  • пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах
  • не лезці пад вагоны цягніка
  • не дазваляць дзецям гуляць на чыгуначных пуцях і побач з чыгункай
  • звяртаць увагу на гукавую і светлавую сігналізацыю, якая папярэджвае пра набліжэнне цягніка
  • не пераходзіць чыгуначныя пуці ў навушніках.

Згодна з Адміністрацыйным кодэксам Рэспублікі Беларусь, за пераход чыгункі ва неўстаноўленым месцы прадугледжаны штраф да дзвюх базавых велічынь, што складае 46 рублёў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце