weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
20.03.2018 11:11 , AЎТАР(Ы):   /  Кurjer.info

Падлетка жорстка збілі ў Слуцку і знялі гэта на відэа

Фота kurjer.info.

У цэнтры Слуцка трох падлеткаў жорстка збілі і знялі ўсё на відэа. Пацярпелыя трапілі ў бальніцу. "Кур'ер" атрымаў запіс здарэння.

Крыніцы «Кур’ера», якія пажадалі застацца ананімнымі, распавялі перадгісторыю відэа.

У адной са слуцкіх вёсак дзяўчына папрасіла 15-гадовага хлопца-суседа пагаварыць з маладым чалавекам, які надакучыў ёй паведамленнямі ў сацсетях і тэлефоннымі званкамі.

Падчас чарговага званка яна дала юнаку трубку, і двое хлопцаў дамовіліся сустрэцца ў горадзе і проста пагаварыць.

10 сакавіка юнак з вёскі вырашыў са сваімі братамі схадзіць у слуцкую піцэрыю, пагуляць па горадзе і заадно пагаварыць з надакучлівым кавалерам суседкі.

Ён папрасіў братоў пачакаць каля альтанкі, а сам пайшоў на размову.

Але размовы не было. Замест аднаго хлопца іх чакалі прыкладна 20 юнакоў, магчыма, сярод іх былі і паўналетнія.

Усё скончылася збіццём і шпіталізацыяй трох школьнікаў.

40-секундная сцэна збіцця. Адна з жанчын, што стала сведкай здарэння яшчэ да пачатку «выхаду на разы», ​​убачыла, што натоўп юнакоў «прэсуе» трох школьнікаў і крычала, што выкліча міліцыю. Падлеткі ігнаравалі заўвагу. У канцы відэа, калі збітыя ўжо ляжалі на снезе, чуваць, як адзін з натоўпу прамаўляе: «Чуеш, цётка зваліла».

Агульны «спіс» траўмаў, атрыманых імі:

  •     страсенне мазгоў,
  •     ацёк гартані,
  •     пашкоджанне храстка вуха,
  •     множныя гематомы і гузы,
  •     зрушэнне сківіцы,
  •     выбітыя зубы,
  •     ўдары ўнутраных органаў.

Аднаго з юнакоў ужо выпісалі, другога павінны выпісаць сёння-заўтра, трэці яшчэ пад наглядам лекараў.

Сваякі пацярпелых звярнуліся ў міліцыю.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце