weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4033
1 долар 2.1241
100 рас.руб. 3.1913
21.03.2018 09:05 ,

Намеснік міністра энергетыкі: Беларуская АЭС не зможа вытрымаць удар вялікага самалёта (Інфаграфіка)

Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк даў літоўскаму тэлеканалу LRT вялікае інтэрв'ю пра Беларускую АЭС. Літоўцаў цікавіла, ці зможа атамная станцыя вытрымаць ўдар самалёта. Міхадзюк адказаў — не, не зможа.

«Сёння ў свеце няма ні адной станцыі — у свеце! — якая вытрымала б вялікі самалёт. Гэта такія капітальныя ўкладанні [у абарону] трэба зрабіць, што станцыя ніколі не акупіцца», — заявіў Міхаіл Міхадзюк.

У 2015 годзе той жа Міхадзюк быў упэўнены ў тым, што АЭС здольная ацалець пасля падзення вялікага самалёта. Распавядаючы пра перавагі станцыі, ён заяўляў, што ступень яе надзейнасці дазваляе вытрымаць «падзенне самалёта з хуткасцю 215 м/c». А 215 м/с (774 км/г) — гэта хуткасць буйнога пасажырскага самалёта, а не «кукурузніка», якія ў прынцыпе не лятаюць хутчэй 300 км/г.

Інфаграфіка «Расатам».

У тым, што Беларуская АЭС вытрымае падзенне пасажырскага самалёта, пераконвалі нас і праектанты станцыі. У 2006 годзе, калі пытанне аб будаўніцтве яшчэ шырока абмяркоўваўся ў грамадстве, а многія вагаліся і сумняваліся ў яе надзейнасці, прыклад з самалётам выглядаў асабліва эфектна. Праўда, старонка з ім знікла з сайта «Расатама». Але вэб-архіў ўсё памятае. Паглядзіце — на малюнку, які ілюструе абарону будучай АЭС ад знешніх уздзеянняў, намаляваны не «кукурузнік», а самалёт з турбавінтавымі рухавікамі.

Сайт кампаніі «Атамбудэкспарт», якая ўваходзіць у структуру «Расатама», пераконвае ў надзейнасці сваіх АЭС інфаграфікай з яшчэ больш вялікім самалётам — «вагой 400 тон, з хуткасцю 200 м/с». Гэта супастаўна з максімальнай узлётнай вагой аднаго з самых цяжкіх пасажырскіх «Боінгаў» — Boenig 747-400ER важыць 412 тон. Праўда, максімальная ўзлётная вага цяжкага Airbus накшталт A380-900, перавышае 550 тон — гэта істотна больш заяўленай трываласці БелАЭС.

Што кажуць афіцыйныя дакументы Беларускай АЭС?

На сайце www.belaes.by можна знайсці дзве рэдакцыі справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння БелАЭС на навакольнае асяроддзе. У абедзвюх — і ў папярэдняй, і ў фінальнай — слова «самалёт» згаданае тройчы. Два з трох разоў гэта проста самалёт. І толькі адзін раз гаворка вядзецца пра падзенне «невялікага самалёта».

Інфаграфіка «Расатам».

Cайт РУП «Беларуская атамная электрастанцыя» паведамляе канкрэтныя лічбы — і яны на парадак больш сціплыя, чым тыя, якімі пераконвалі нас у надзейнасці БелАЭС праекціроўшчыкі. Там сказана, што станцыя вытрымае падзенне самалёта вагой у 20 тон.

Вытрымае — не вытрымае. Гадаем на АЭС

Зрэшты, кіраўнік групы БелАЭС Мікалай Груша ў 2016 годзе сцвярджаў, што станцыя разлічаная на пападанне «прыкладна на 7 тон баявога самалёта з канцэнтраванай масай», але вытрымае і падзенне самалёта масай у 200 тон. Бо «гэта маса, якая разрупаваная ў маторных адсеках, паліўных баках». Спецыяліст падкрэсліваў, што верагоднасць падзення самалёта на Астравецкую АЭС нікчэмна малая:

«Да таго ж, краіна ведае, колькі самалётаў у суткі лётае, якія самалёты. Пры неабходнасці авіялініі змяняюць трасы… Тут жа ў нас будуць стаяць свае воінскія часткі… Да таго ж, што такое маса самалёта? Разлічана прыкладна на 7 тон баявога самалёта з канцэнтраванай масай. Калі казаць пра самалёт «Боінг» масай 200 тон — гэта маса, якая разгрупаваная ў маторных адсеках, паліўных баках… Гэта не тая нагрузка на адзінку плошчы, якая не дазволіла б абалонцы вытрымаць», — казаў Мікалай Груша.

Інфаграфіка «Расатам».

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце