weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
21.03.2018 16:17 , AЎТАР(Ы): Паводле lit-bel.org

У сталічным музеі Багдановіча прэзентавалі кнігу Усевалада Сцебуракі

Паэт Усевалад Сцебурака.

20 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прэзентавалі новую вершаваную кніга паэта, гісторыка, намесніка старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», колішняга жыхара Вілейкі Усевалада Сцебуракі.

Сустрэча была лаканічнай, прайшла ў камернай атмасферы і сабрала блізкіх, сяброў і прыхільнікаў творчасці Усевалада.

Па словах аўтара, ён вельмі ашчадна, у адрозненне ад папярэдніх дзвюх кніг (куды ўвайшло літаральна ўсё, напісанае на той момант), паставіўся да адбору вершаў для новага зборніка.

Паэт прадставіў найлепшыя свае творы: як грамадзянскую лірыку, так і сатырычна-гумарыстычную, таму гледачы мелі нагоду і пасумаваць, і пасмяяцца. Смяяліся, варта адзначыць, больш.

Акрамя ўласна паэтычных чытанняў, былі яшчэ выступ рэдактара і стыльрэдактара кнігі Анатоля Івашчанкі, а таксама дэбютнае выкананне раманса на верш Усевалада, які праспяваў Зміцер Бартосік.

Сябры і прыхільнікі паэта.

Выступае бард Зміцер Бартосік.

Даведка «РГ»

Усевалад Сцебурака нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, дацэнт БДУ. У дзяцінстве жыў у Жлобіне і на Случчыне.  У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі. Тут сёння жывуць бацькі Усевалада. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. З 1998 года жыве ў Мінску.

Фота lit-bel.org.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце