weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
22.03.2018 08:54 , AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Новая справа ў Пячах: сяржант адбіраў тэлефоны, вымагаў каву і цыгарэты, біў кулаком па галаве

Фота KHARKIV Today.

У суд пайшла справа чарговага сяржанта з Печаў. Вайскоўца абвінавачваюць у злоўжыванні ўладай, па справе праходзяць чатыры пацярпелыя, паведамляе Tut.by.

13 сакавіка Генеральная пракуратура накіравала ў суд Барысаўскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да сяржанта Б. Па версіі абвінавачвання, ён сістэматычна патрабаваў у падначаленых, каб тыя куплялі яму кавы і цыгарэты. Акрамя таго, з 16 ліпеня па 14 кастрычніка 2017 года забіраў у радавых мабільныя тэлефоны. Калі сяржант бачыў, што хлопцы карысталіся забароненымі ў арміі мабільнымі з камерай, то не дакладваў пра гэта кіраўніцтву, а проста адбіраў тэлефоны, а затым тэлефанаваў за кошт радавых.

— 14 кастрычніка ў калідоры будынка медыцынскай роты абвінавачаны здзейсніў гвалт у дачыненні да падначаленага — той забраў у сяржанта свой тэлефон. Абвінавачанаму гэта не спадабалася. Ён спачатку надгледзеў радавога, затым стаў пагражаць, выказвацца нецэнзурнай лаянкай, схапіў яго за руку і ўдарыў кулаком у галаву, чым нанёс фізічную боль, маральныя пакуты і знявагі, — распавёў вядучы спецыяліст суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Гэта адбылося, калі ў Печах ўжо працавалі следчыя па справе загінулага Аляксандра Коржыча. Нагадаем, цела маладога чалавека знайшлі 3 кастрычніка ў падвале. Ён сем дзён правісеў ў пятлі, пакуль яго не знайшлі. Падчас расследавання былі распачатыя дзесяткі крымінальных спраў, звязаных з дзедаўшчынай.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце