weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.45
1 долар 2.0788
100 рас.руб. 3.1389
22.03.2018 11:24 ,

Паехала працаваць на «Ждановічы» і не вярнулася

Маладзечанскі райаддзел міліцыі вышуквае Элу Станіславаўну Міцкевіч.

Жанчына нарадзілася 3 студзеня 1968 года. Жыве ў Маладзечне на Крынічнай.

10 сакавіка паехала на працу на рынак «Ждановічы». Дагэтуль невядома, дзе яна.

На выгляд зніклай 50 год, рост 160-174 сантыметры. Смуглы твар, шэрыя вочы, прамыя чорныя валасы.

Была апранутая ў шэрую вязаную шапку, чорную кароткую зімовую куртку, чорныя брукі, чорныя зімовыя чаравікі.

Мела карычневую жаночую сумку.

Калі вы штосьці ведаеце пра месца знаходжання зніклай, калі ласка, паведаміце маладзечанскай міліцыі. Тэлефоны: (80176) 74-96-83, 77-16-56, (8029) 555-49-71 ці 102.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце