weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
02.04.2018 09:32 , AЎТАР(Ы): Паводле lenta.ru

Ахова «Зімовай вішні» адключыла сігналізацыю і не тэлефанавала ў МНС

Фота lenta.ru.

Пажарная сігналізацыя ў Кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» была пераведзена на ручное кіраванне, і ахова не выканала неабходных дзеянняў пры атрыманні сігналу аб узгаранні. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны інспектар па пажарным наглядзе МНС Расіі Рынат Енікееў у інтэрв'ю «Расійскай газеце».

«Я так разумею, што з 19 сакавіка (пажар адбыўся 25 сакавіка) яна пачала даваць збоі і пасылаць ілжывыя спрацоўванні і яе адключылі, перавёўшы ў ручны рэжым», — сказаў ён.

Енікееў растлумачыў, што сістэма пажарнай бяспекі ў аўтаматычным рэжыме павінна была маментальна ўключыць сістэмы дымавыдалення, апусціць ліфты на першы паверх, пераключыць усе эскалатары на спуск і разблакаваць дзверы эвакуацыйных выхадаў.

Сігнал аб пажары ў «Зімовай вішні» паступіў ахоўніку на пульт на першы паверх, распавёў галоўны дзяржаўны інспектар па пажарным наглядзе. Пасля гэтага ён павінен быў ўручную адключыць усе, што адключылася б у аўтаматычным рэжыме. «Але ён гэтага не зрабіў і не апавясціў МНС пра пажар», — падкрэсліў Енікееў і дадаў, што выратавальнікам патэлефанаваў нейкі невядомы чалавек.

Акрамя таго, падчас пажару ў гандлёвым цэнтры працягвала працаваць агульная вентыляцыя, што спрыяла хуткаму распаўсюджванню агню.

Дакладная карціна падзей будзе адноўлена пасля таго, як удасца атрымаць усю інфармацыю з кантрольнага прыбора сігналізацыі, растлумачыў Енікееў. Яго расшыфроўкай займаюцца следчыя.

Пажар у Кемераўскім ГЦ «Зімовая вішня» адбыўся 25 сакавіка. Па афіцыйных дадзеных, загінулі 64 чалавекі, у тым ліку 41 дзіця.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце