weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4705
1 долар 2.1571
100 рас.руб. 3.2149
02.04.2018 09:38 ,

Маладзечанскі баксёр учора стаў чэмпіёнам Еўропы (Фота)

Фота Беларускай федэрацыі бокса

Атлет з Маладзечна Дзмітры Асанаў выйграў “золата” чэмпіянату Еўропы сярод спартсменаў, якія не дасягнулі 22-х год. Чэмпіянат праходзіў у румынскім горадзе Тарг-Жыу.

Дзмітры быў адзіны з беларусаў, які дайшоў да вырашальнай стадыі турніру. Змагаўся ў вагавай катэгорыі да 60 кілаграмаў.

У вырашальным паядынку 1 красавіка  ён  перамог расійскага баксёра Альберта Батыргазіева.  Дзмітры  дыктаваў саперніку ўмовы на працягу ўсяго паядынку, і заслужана быў прызнаны пераможцам бою –  5:0 (30:27, 29:28, 29:28, 29:28, 30:27).

У чэмпіянаце шлях на п’едэстал быў вельмі звілістым, бо з самага пачатку  на медалі прэтэндавалі 202 атлеты. Пра ўсё гэта паведамляе Беларуская федэрацыя бокса.

Фота Беларускай федэрацыі бокса

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце