weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
02.04.2018 23:05 , AЎТАР(Ы):   /  БелТА

У Астраўцы мужчына праваліўся пад лёд і патануў

YouTube.

Пра здарэнне паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі таварыства выратавання на водах.

Трагедыяй скончылася прагулка па тонкім лёдзе для жыхара Астраўца.

Мужчына 1980 года нараджэння вырашыў зрэзаць дарогу і перайсці праз вадаём у цэнтры горада. Лёд не вытрымаў, і мужчына апынуўся ў вадзе.

Яго заўважылі, выклікалі дапамогу, аднак выратаваць не паспелі: ён схаваўся пад вадой.

«Выхад на лёд можа быць смяротна небяспечным. Ён цяпер інтэнсіўна тае», — адзначылі ў  таварыстве выратавання на водах.

Лёд ужо сышоў нават на вялікіх вадаёмах. У прыватнасці, чыстая вада на Зэльвенскім вадасховішчы. Практычна няма лёду на возеры Белым ў Гродзенскім раёне. На Юбілейным возеры каля Гродна таўшчыня лёду не перавышае 5-7 см, ён нетрывалы.

У Гродзенскай вобласці дзейнічае забарона выхаду на тонкі лёд. У рэгіёне вадаёмы патрулююць супрацоўнікі таварыства, МНС і органы ўнутраных спраў. З пачатку года папярэджаны больш за 700 чалавек, 13 чалавек у рэгіёне выратавалі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце