weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 25° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
02.04.2018 13:32 ,

Вясна ідзе: на гэтым тыдні да плюс 19 на поўдні краіны

Фота nn.by.

Пацяплее ўжо ў сераду.

3 красавіка ноччу па паўночна-ўсходняй частцы краіны яшчэ пройдзе кароткачасовы снег. Днём пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах пройдуць дажджы.

Ноччу -4 … + 1°С, днём + 4 … + 10°С, па Брэстчыне да + 11 … + 14°С.

У сераду ўначы 0 … + 6°С, днём пацяплее і максімальная тэмпература ў другой палове дня павысіцца да + 8 … + 15°С, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +16 … + 18°С.

5 красавіка, у чацвер, надвор’е вызначыць цёплая паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы.

Максімальная тэмпература днём + 11 … + 17°С, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да + 19°С.

У пятніцу — кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература днём + 11 … + 17°С, па паўднёвым усходзе + 19°С.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце