weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
03.04.2018 13:59 ,

Астравец сярод гарадоў, якія ратуюць дэмаграфічную сітуацыю Беларусі. Прырост ёсць і ў Ашмянах са Смаргонню

Белстат апублікаваў дадзеныя аб колькасці насельніцтва ў гарадах і мястэчках краіны.

Агулам беларусаў за 2017 год паменела на 13 тысяч чалавек, але страты зафіксаваныя перадусім у сельскай мясцовасці.

А вось у многіх гарадах колькасць насельніцтва павялічваецца.

У працэнтных суадносінах найбольшы рост назіраўся ў Астраўцы. За год насельніцтва горада каля АЭС вырасла на 6%.

Таксама заўважныя змены ў гарадах-спадарожніках Мінска. Там за год стала жыць на 1,5 тысячы чалавек больш.

Па-ранейшаму цэнтрам прыцягнення людзей застаюцца абласныя цэнтры. Яны «вымылі» з перыферыі 7,5 тысячы чалавек. На столькі ж павялічылася і насельніцтва Мінска.

Горад Прырост Насельніцтва
1 Мінск 7625 1 982 444
2 Брэст 3591 347 576
3 Гродна 2209 370 919
4 Магілёў 944 381 353
5 Астравец 625 10 878
6 Фаніпаль 532 16 444
7 Гомель 464 535 693
8 Ліда 451 101 616
9 Дзяржынск 398 27 839
10 Віцебск 365 370 298
11 Жодзіна 256 64 559
12 Нясвіж 251 15 808
13 Заслаўе 242 15 661
14 Буда-Кашалёва 223 8683
15 Кобрын 213 53 177
16 Столін 191 13 460
17 Ашмяны 151 16 835
18 Лагойск 149 13 099
19 Жлобін 142 76 220
20 Смалявічы 141 16 784
21 Смаргонь 141 37 527
22 Нароўля 136 8046
23 Клецк 135 11 483
24 Чачэрск 133 8445
25 Докшыцы 127 6954
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце