weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
03.04.2018 14:00 ,

Колькі каштуе адпачынак на моры і не толькі, і як на ім зэканоміць

Фота cards.i.ua.

Для пачатку абярыце, вы разлічваеце на адпачынак у Беларусі, тур выхаднога дня ці сапраўднае заморскае падарожжа на 7-10 дзён.

Пуцёўкі ў беларускія санаторыі пачынаюць купляць яшчэ восенню. Цана за адно ложкамесца на дзень – ад 25 рублёў. Аднамесны нумар з адным ложкам можна заказаць за 36 рублёў на суткі, двухмесны нумар абыдзецца ў 28 – 77 рублёў.Так што ехаць выгадней парай.

Нумар для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ацэньваюць у 90 рублёў, пакоі павышанай камфортнасці, люксы і апартаменты выйдуць у 92 – 289 рублёў на суткі.

У санаторыях таксама бываюць гарачыя пуцёўкі, а таксама праграмы лаяльнасці. Скідкі могуць чакаць не толькі пенсіянераў ці ветэранаў, але і пастаянных кліентаў. Некаторыя санаторыі прапануюць скідку, калі дзень нараджэння кліента прыпадзе на час адпачынку ў санаторыі.

Можна паспрабаваць купіць тур па Беларусі. За тыдзень вы аб’едзеце самыя вядомыя мясціны, даведаецеся пра тое, чым варта ганарыцца, і ўбачыце помнікі, пра якія чыталі ў падручніках. Што глядзець у Беларусі? Загадкавае Мёртвае возера, сасна жаданняў “Стары манах”, сляды розных жывёл, мелавы кар’ер, лепшыя аглядныя пляцоўкі, удзел у анімацыйных праграмах.

Ад 118 рублёў бяруць за тур выхаднога дня па Беларусі, у якім наведаеце Троіцкае прадмесце, Хатынь, Курган Славы, Мір і паабедаеце ў Нясвіжскім замку.

Тур выхаднога дня

Гэта супер магчымасць, калі ваш бос – бязлітасны кат, што не дае сысці ў адпачынак летам. А вы вазьміце і схадзіце хаця б на некалькі дзён. І грошай патраціце менш, і пазлуяце начальніка.

Асабліва выгадна карыстацца такой прапановай, калі вы хочаце пабачыць дарагі горад, жыць у якім тыдзень – не па вашай кішэні. За чатыры дні і 310 рублёў вы можаце пабываць у Таліне, Стакгольме і Рызе і нават пакатацца на пароме. Скандынаўскія краіны вельмі дарагія для большасці беларусаў. Напрыклад, за вячэру ў рэстаране вы заплаціце прыкладна 160 рублёў, каву з пірожным у кавярні – 12 рублёў, а за літр малака – 3.

Стакгольм. Фота planeta-best.ru.

Тур па Літве з дзвюма начоўкамі, наведваннем аквапарка, спа і трыма экскурсіямі абыдзецца ў 180 рублёў. Тры-чатыры ночы ў Празе можна правесці, заплаціўшы ад 152 рублёў. Многія чэшскія туры прапануюць экскурсіі па чароўных мясцінах гэтай краіны – казачная архітэктура, атмасферныя вулічкі і непараўнальныя прысмакі. Сачыце, каб у вас дакладна было хаця б некалькі гадзін па-за праграмай – атрымаць асалоду ад горада без лішніх людзей.

Што аб’ядноўвае Адэсу, Львоў і Піцер? Гэта тры ахутаныя ўнікальнымі легендамі гарады, у якіх варта пабываць хоць раз у жыцці кожнаму.

Калі раней усё ніяк не атрымоўвалася выбрацца, у кожны з іх можна з’ездзіць у межах тура выхаднога дня.

Туры выхаднога дня ў гэтыя гарады – ад 110 рублёў.

Адпачыць на моры

Вы шмат працавалі, адкладалі капейкі і можаце ўрэшце папесціць сябе і пагрэць косці не менш як тыдзень на моры.

Ну, а раз можаце сабе дазволіць, адкрываецца варыянт ісці шляхам большасці суайчыннікаў і рвануць на турэцкі олінклюзіў ці егіпецкія піраміды. І ў Егіпет, і ў Турцыю можна трапіць, заплаціўшы 480-600 рублёў. Прапануюць вылецець з Мінска і Кіева.

Фота Itaka.

Калі вам ужо надакучылі самыя папулярныя курорты, можна паспрабаваць Чарнагорыю. Ад 830 рублёў вы атрымаеце і пляж, і горы. Іспанія і Ізраіль – за 10 начэй заплаціце ад 1 000 рублёў.

Для дзяцей

Дзяцей можна адправіць адных у моладзевыя летнікі. Многія з іх тэматычныя. Напрыклад, за 730 рублёў можна набыць пуцёўку на 14 начэй у Польшчы. Дзяцей чакае шмат экскурсій і спартыўных гульняў. 15 начэй у Балгарыі можна купіць за 570 рублёў – шмат забаўляльных анімацый і аквапарк.

Фота aviaexp.ru.

990 рублёў прыйдзецца аддаць за дзіцячы тур па Еўропе, падчас якога дзіця наведае берлінскі заапарк, музеі і цэнтры ў Амстэрдаме, Прагу, Парыж і Дыснэйлэнд.

Зэканоміць на жыллі

Калі вы ўпэўненыя ў тым, што зможаце самі спланаваць адпачынак і лагістыку, зможаце зэканоміць на турагенцтве. Але яго дапамогай ёсць сэнс скарыстацца для атрымання візы – так вы значна аблегчыце сваё жыццё.

Паспрабуйце знайсці сэрвісы для падарожнікаў. Многія людзі гатовы прапанаваць дом, напрыклад, у Балгарыі, на тыдзень за тое, каб вы яго прыбралі і кармілі рыбак. Калі едзеце за ўражаннямі, а не олінклюзів, пераначаваць можна і ў танных хостэлах. А пазнаёміўшыся з добразычлівымі мясцовымі жыхарамі онлайн, можна забяспечыць сабе бясплатную экскурсію.

Фота alterainvest.ru.

Абіраеце падарожжа аўтастопам – абавязкова пачытайце форумы аўтаспыншчыкаў. Яны падзеляцца цікавымі месцамі і дадуць параду, як і куды ехаць.

Куды б і як вы не сабраліся, добра вывучыце мясцовыя звычаі. Магчыма, вы прыедзеце ў горад у час свята, калі будуць зачыненыя ўсе магазіны. Пралічыце такія варыянты.

Дзе адпачывалі беларусы ў 2017 годзе

Летась за мяжу выехала амаль 730 000 чалавек праз турфірмы. Самыя папулярныя накірункі сярод беларусаў – Турцыя, Егіпет, Украіна, Балгарыя і Расія. За тур беларусы ў сярэднім плацілі амаль 440 долараў у эквіваленце.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце