weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
03.04.2018 08:40 ,

На Ашмяншчыне дзве жанчыны скралі цяля вагой больш за сто кілаграмаў

У Ашмянскім раёне загадчыца адной з жывёлагадоўчых ферм разам са сваёй памочніцай вырашылі скрасці з фермы цяля. І гэта ў іх атрымалася, паведамляюць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

24 сакавіка ў прыцемках яны загрузілі на машыну цяля, што важыла 104 кілаграмы і каштавала 423 рублі.

Аднак ад’ехаць далёка ў іх не атрымалася. Жанчын затрымалі супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнай злачыннасцю разам з ДАІ.

На загадчыцу завялі крымінальную справу, цялёнка вярнулі на ферму.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце