weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3066
1 долар 1.9725
100 рас.руб. 3.1678
03.04.2018 10:22 ,

На якім месцы Беларусь у рэйтынгу мабільнасці пашпартоў (Інфаграфіка)

Фота VOKA.me.

Кампанія Henley&Partnets некалькі разоў на год даследуе свабоду перамяшчэння ва ўсіх краінах свету і складае рэйтынг краін з самымі “мабільнымі” пашпартамі.

Сёлета на пачатку сакавіка на першае месца выйшлі Сінгапур і Японія – уладальнікі пашпартоў гэтых краін могуць без віз наведаць 180 краін свету. Крыху адстала ў гэтым паказчыку Германія, а трэцяе месца раздзялілі паміж сабой сем краін.

Беларусь заняла 68 месца – паміж Аманам і Інданэзіяй.

Цікава, што яшчэ ў студзені 2018 года наша краіна займала 65 пазіцыю. Насамрэч цягам двух месяцаў Беларусь не павялічыла і не паменшыла колькасць дамоў аб бязвізавым перамяшчэнні.  Але апусцілася на два пункты за кошт росту мабільнасці іншых краін.

Самы хуткі рост мабільнасці ў свеце за мінулы год паказала Украіна – яна паднялася на 16 пазіцый. Цяпер украінцы без віз могуць наведаць 118 краін.

* разам з Сінгапурам першае месца дзеліць Японія

** трэцяе месца занялі сем краін: Фінляндыя, Данія, Італія, Іспанія, Францыя, Швецыя і Паўднёвая Карэя.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце