weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
03.04.2018 08:50 ,

Якія дамы пабудуюць, якія здадуць, якія адрамантуюць сёлета ў Вілейцы

Фота rodas-spb.ru.

12 дамоў адрамантуюць, адзін здадуць, паправяць тратуар на Кастрычніцкай – такія звесткі “Рэгіянальная газета”атрымала з Вілейскага райвыканкама ў адказ на наш запыт.

Сёлета дакладна здадуць адзін дом па вуліцы Незалежнасці ў Вілейцы. Яго будуюць па дзяржзаказе. Тут будзе 30 кватэр. Побач з домам размесціцца аўтастаянка і дзіцячая пляцоўка.

У гэтым годзе пачнуць будаваць дом, дзе будзе арэнднае жыллё. Дом паўстане ў мікрараёне Паўночны-36. У ім будзе 40 кватэр. Нагадаем, што інфармацыю пра свабодныя арэндныя кватэры змяшчаюць на сайце райвыканкама. Каб атрымаць такое жыллё, трэба падаць заяву і ўстаць на чаргу.

На працягу года пабудуюць і дом на 80 кватэр у мікрараёне Паўночны-37. Палова кватэр у гэтым доме – сацыяльныя. Іх атрымліваюць людзі з пэўнымі захворваннямі, сем’і з дзецьмі-інвалідамі, сіроты і некаторыя іншыя катэгорыі.

Вядомы і пералік жылых дамоў, якія сёлета капітальна адрамантуюць. У спісе, ЖКГ 13 такіх аб’ектаў. Гэта дамы №№38, 65, 65-а, 67, 69 на вуліцы Кастрычніцкай. На завулку Школьным адрамантуюць дом №11. На вуліцы Вадап’янава рамонт чакае дамы №№ 25, 27, 76, 78, на Лаўрыновіча – № 79, на Чырвонаармейскай – №28.

Згодна з гэтым спісам, добраўпарадкуюць тратуар на вуліцы Кастрычніцкай, а менавіта на ўчастку ад Піянерскай да Гагарына.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце