weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
04.04.2018 12:08 , AЎТАР(Ы):

Мінадукацыі назвала даты экзаменаў, апошніх званкоў і колькі будуць доўжыцца канікулы

Фото glavred.info.

Апошнія званкі для школьнікаў краіны традыцыйна празвіняць 30 мая, інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Міністэрства адукацыі. Ад 1 да 9 чэрвеня тых, хто заканчвае 9-ы і 11-ы класы, чакаюць выпускныя экзамены. Усе пісьмовыя экзамены пачынаюцца ў 9 раніцы.

Вучні 9-х класаў будуць здаваць тры экзамены — руская мова, беларуская і матэматыка. Усе пісьмовыя іспыты пройдуць ад 2 да 7 чэрвеня.

Дата экзамена Прадмет Форма правядзення
2, 5, 7 чэрвеня Беларуская мова Дыктант
Руская мова Дыктант
Матэматыка Кантрольная работа

Вучняў 11-х класаў чакае чатыры экзамены. Пісьмова — руская ці беларуская мова па выбары і матэматыка, вусна — гісторыя Беларусі і замежная мова. Пісьмовыя выпрабаванні для вучняў 11-х класаў пройдуць ад 1 да 6 чэрвеня.

Дата экзамена Прадмет Форма правядзення
1, 4, 6 чэрвеня Беларуская мова Пераказ (базавы і павышаны ўзровень)
Руская мова Пераказ (базавы і павышаны ўзровень)
Матэматыка Кантрольная работа (базавы і павышаны ўзровень)

Акрамя таго, Мінадукацыі вызначыла, колькі ў 2018/2019 навучальным годзе будуць доўжыцца вакацыі.

  • восеньскія — 10 дзён, ад 29 кастрычніка да 7 лістапада 2018 года;
  • зімовыя — 15 дзён, ад 24 снежня 2018 года да 7 студзеня 2019 года;
  • вясновыя — 6 дзён, ад 25 да 30 сакавіка 2019 года;
  • летнія — 92 дні, ад 1 чэрвеня да 31 жніўня 2019 года, для выпускнікоў 9-х класаў — 80 дзён ад 13 чэрвеня да 31 жніўня 2019 года.Для вучняў 1-2-х класаў у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы — ад 11 да 17 лютага 2019 года.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце