weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
04.04.2018 11:24 , AЎТАР(Ы):   /  News.tut.by

Пад Лідай работнік службы адлову жывёл выратаваў зайчыка, што зваліўся ў калодзеж

Фота sueveriya.ru.

Дзікую жывёліну, што звалілася ў адкрыты каналізацыйны калодзеж, знайшлі жыхары вёскі Ганчары. Самастойна выратаваць зайца, які трапіў у пастку, не змаглі. Пазванілі ў мясцовае аддзяленне МНС, а там перанакіравалі ў службу адлову бяздомных жывёл Лідскай ЖКГ. 

Пра гісторыю выратавання парталу 0154.by расказала жыхарка Бярозаўкі Марына.

— Зайца мясцовыя жыхары ўбачылі ў мінулы чацвер. А мне пра яго расказалі толькі ў нядзелю. І ўжо сталі званіць у розныя службы, — расказала жанчына.

У аўторак з жанчынай звязаліся работнікі службы адлову жывёл, якія пагадзіліся прыехаць на дапамогу зайцу. За гэты час жывёліна паспела нават паліняць, з шэрага стала рыжай.

Спачатку звера спрабавалі дастаць сеткай, але не атрымалася.

Тады адзін з мужчын залез у калодзеж і дастаў жывёліну, якое на гэты час абяссілела. Зайку выпусцілі на свабоду.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце