weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
04.04.2018 19:11 ,

Пад Мінскам з танкавага кулямёта застрэлілі 20-гадовага салдата

«4 красавіка ў ходзе планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы на агнявым гарадку 120 асобнай механізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, былі парушаныя меры бяспекі пры дзеяннях пры ўзбраенні баявых машын. У выніку адзін з членаў экіпажа старшы механік-кіроўца БМП радавы Дзмітрый Мікалаевіч Удод атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём», — паведамляе сайт Мінабароны.

Дзмітрый Удод быў прызваны ў Калінкавічах. Фота з сацыяльных сетак.

Адбылося ўсё пад Мінскам, на палігоне ва Уруччы.

Вядома, што ў хлопца трапілі з танкавага кулямёта Калашнікава, якім абсталёўваюцца БМП. Як так адбылося, высвятляе камісія Мінабароны і следчыя.

Камісію па расследаванні абставінаў і прычын здарэння узначаліў намеснік міністра абароны.

Не ведаюць, што здарылася з сынам, і бацькі Дзмітрыя.

«Нам пакуль нічога не сказалі», — кажа Наталля Удод, маці хлопца.

Дзмітрый родам з Калінкавіч. Ён скончыў прафесійна-тэхнічную вучэльню ў Мазыры, па спецыяльнасці тынкоўшчык-маляр.

«Пасля працаваў у розных месцах: у калгасе, на мясакамбінаце, некалькі разоў нават з’ездзіў у Расію «падшабашыць». Яго то забіралі, то не забіралі ў войска, было штосьці з сэрцам. Пасля ўсё ж прызвалі — у маі 2017 года. Трапіў у Печы, у вучэбку, там правёў пяць месяцаў, затым перавялі ва Уручча. Служыў у танкавых войсках, а праз паўгода пасля Дзімы ў войска забралі яго малодшага брата. Таксама ў танкавыя войскі, сёння той служыць у Пячах», — распавяла «Нашай Ніве» Наталля Удод.

Па словах маці, Дзмітрый вельмі хацеў у войска.

«Казаў мне: «Я, мама, больш самастойным стану», — узгадвае жанчына. — Ды і мы з мужам вельмі хацелі, каб сыны адслужылі. Каб сталі сапраўднымі мужчынамі…»

Агулам у сям’і шасцёра дзяцей, двое сёння яшчэ непаўналетнія. Маці працуе качагарам у калгасе «Залатая дуброва» пад Калінкавічамі. Бацька — трактарыст.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце