weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
04.04.2018 16:24 , AЎТАР(Ы): Аксана Ярашонак

У скверы ля «Электрамодуля» злачынец стукнуў жанчыну па галаве і скраў яе сумку

Фота dpchas.com.ua.

30 сакавіка каля 17.00 маладзечанка вярталася дамоў з працы. Ішла па скверы на вуліцы Міру побач з касцёлам.

На сцяжыне размінулася з мужчынам і тут жа адчула ўдар па галаве ззаду. Ад гэтага жанчына павалілася і невядомы стукнуў яе па галаве яшчэ некалькі разоў. Пасля выхапіў сумку і пабег ў бок вуліцы Міру.

Пацярпелая жанчына засталася на месцы. Хутка да яе падышоў іншы мужчына, спытаў што здарылася. Пацярпелая расказала яму і паказала на крыўдзіцеля, які ўжо перабег дарогу.

Мужчына яго дагнаў, затрымаў і выклікаў міліцыю.

– У сумцы ў жанчыны было 110 рублёў і 60 долараў, таксама нешта з дробнай маёмасці, – распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы   маладзечанскага РАСК Юры Багушэвіч. – 2 красавіка мужчыну заключылі пад варту. Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Разбой».

 

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце