04.04.2018 08:00
,
Знайшлі парушэнні ў Маладзечанскім лясгасе

Фота borisovleshoz.by.
Дзяржкантроль правёў планавую праверку лясгаса.
Падчас яе знайшлі парушэнні бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб закупках, дзяржстатыстыцы, у галіне будоўлі. Таксама наконт выкарыстоўвання дзяржаўных сродкаў з парушэннем бюджэтнага заканадаўства.
Па правапарушэннях далі ацэнку праваахоўныя органы і калегія Мінскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання.
Па выніках праверкі да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 11 службовых асоб. Аднавілі 230 тысяч рублёў дзяржаўных сродкаў, скарыстаных з парушэннем заканадаўства.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



