weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
05.04.2018 17:00 ,

Каляндар: памерла Ларыса Геніюш, Вялікдзень, Міжнародны дзень цыганоў

Фота svaboda.org.

У гэтай падборцы мы прапануем адметныя падзеі гэтага тыдня.

6 красавіка

1947 год. Нарадзіўся Уладзімір Хільмановіч, беларускі гісторык, журналіст. Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактар серыі брашураў для настаўнікаў “Праз адукацыю — да грамадзянскай супольнасці”, адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі “Białoruskie wędrówki”, аўтар шматлікіх аналітычных публікацый. Актыўны дзеяч грамадска-палітычнага руху ад 1987 года.

Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадскай арганізацыі “Заходне-Беларускае згуртаванне моладзі” (1989). Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута, інш.

7 красавіка

1983. 35 гадоў таму памерла Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч, вязень ГУЛАГу. Нарадзілася 27 ліпеня (10 жніўня) 1910 года.

95 гадоў назад (1923) створаная Дзяржаўная планавая камісія (Дзяржплан) БССР.

8 красавіка

Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі).

Міжнародны дзень цыганоў. Цыганы – зборная назва каля 80 этнічных груп, аб’яднаных агульнасцю паходжання і прызнаннем “цыганскага закона”. Усе гэтыя этнічныя групы з’яўляюцца носьбітамі непаўторнай культурнай спадчыны, для захавання якой 8 красавіка 1971 гады ў Лондане адбыўся Першы сусветны цыганскі кангрэс, на якім прысутнічалі дэлегаты з трыццаці дзяржаў планеты.

Галоўнымі вынікамі гэтага цыганскага кангрэса стала прызнанне сябе цыганамі свету адзінай нетарытарыяльнай нацыяй і прыняцце цыганскіх нацыянальных сімвалаў: сцяга і гімна.

Міжнародны дзень цыган – падзея не толькі для саміх цыганоў, але і для прыхільнікаў цыганскай культуры, бо ў гэты дзень па ўсім свеце праходзяць разнастайныя канцэрты, прэзентацыі, фестывалі, на якіх усе ахвотныя могуць акунуцца ў самабытны фальклор цыганскага народа.

12 красавіка

165 гадоў з дня нараджэння Станіслава Людвіка Пташыцкага (Станіслава Львовіча) (1853 – 1933), гісторыка, архівіста, даследчыка помнікаў старажытнай пісьменнасці Беларусі, Літвы і Польшчы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце