weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
05.04.2018 12:28 , AЎТАР(Ы):   /  Наша ніва

Рыгор Васілевіч: Давайце кожную другую сесію ў парламенце праводзіць па-беларуску

Экс-старшыня Канстытуцыйнага суда і экс-пракурор Рыгор Васілевіч выступіў з ініцыятывай, каб сесіі Палаты прадстаўнікоў праводзіліся па чарзе па-беларуску і па-руску. Такую прапанову ён агучыў падчас круглага стала ў парламенце.

«Калі трэба і наспеў час прымаць законы на рускай і беларускай мове — дык калі ласка, няма ніякіх… (перашкод — падказалі з залы — Аўт.). Рыхтуйце праекты законаў на рускай і беларускай мовах. Я не думаю, што варта кідацца з боку ў бок: прымалі па-руску, а цяпер вось па-беларуску, давайце і так, і так. Тут пытанне ў менталітэце і таксама ў выдатках, якія ўзнікнуць у сувязі з падрыхтоўкай законаў на дзвюх мовах.

На першы час можна праводзіць адну сесію па-руску, адну па-беларуску. Калі па-беларуску, то законапраект разглядаецца па-беларуску.

Дзяржаўныя служачыя павінны выконваць патрабаванні закона «Аб мовах» і закона «Аб дзяржаўнай службе». Усе павінны ведаць дзве дзяржаўныя мовы, а беларускую мову, звычайна, не ведаюць. І парушаюць заканадаўства. І тады, калі адказваюць на звароты грамадзян. Можа, прыняць закон аб мовах у новай рэдакцыі.

Калі [чалавек] атрымлівае грамадзянства, то трэба, каб было актыўнае разуменне абедзвюх моваў».

Лукашанец: Няма грошай на беларускамоўны пераклад? Давайце пісаць па-беларуску і паглядзім, ці знойдуцца грошы на рускамоўны пераклад

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце