weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
05.04.2018 09:47 ,

Сабака Паула з валожынскага прытулку знайшла гаспадароў у Германіі

Сёння Паула знаёміцца з новымі гаспадарамі ў Лейпцыгу. Фота забяспечанае Аленай Крэйніс.

– Сёння перапісвалася з новымі гаспадарамі Паулы. Яны жывуць у Лейпцыгу. Пішуць, што не могуць нацешыцца з новай гадаванкі, – распавяла "Рэгіянальнай газеце" Алена Крэйніс,  гаспадыня прытулку для сабак, што на Валожыншыне ў Алешчанятах.

Паула трапіла ў прытулак зімой у моцны мароз, распавяла Алена. У сабакі не было прыгожых рэкламных фотаздымкаў, якія часам дапамагаюць уладкаваць жывёлу да добрых гаспадароў.

Будучая гаспадыня папрасіла Крэйнісаў забраць сабаку з пункта часовага ўтрымання на Гурскага ў Мінску.

У Алешчаняты Паула прыехала худая і спалоханая, але праз месяц-паўтара ператварылася ў сапраўдную прыгажуню, кажуць гаспадары прытулку.

Увесь гэты час у Алешчанятах сабаку ўзмоцнена кармілі, давалі вітаміны, ласосевую пасту, вялікія порцыі кашы з ялавічынай, сухі корм. Паралельна рабілі чыпаванне, прышчэпкі, апрацоўвалі ад паразітаў – набор працэдур, якія праходзяць усе гадаванцы прытулку.

3 красавіка, Паула разам з суправаджаючай ўвечары прыляцела ў Германію. У Лейпцыг ляцелі з перасадкай у Вене.

– Гэта яшчэ адна шчаслівая гісторыя, якая з’яўляецца сэнсам нашай працы, – кажа Алена Крэйніс.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце