weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
05.04.2018 12:48 ,

У прадаўца настольных гульняў у Маладзечне знайшлі гашыш на рабочым месцы

40-гадовага маладзечанца падазраюць ў незаконным абароце наркотыкаў.

Затрыманы — індывідуальны прадпрымальнік, прадаваў розныя настольныя гульні.

Паводле начальніка аддзела наркакантролю Дзмітрыя Сухоцкага, падазраванага затрымлівалі на яго рабочым месцы, расмешчаным у адным з гандлёвых цэнтраў горада.

Спачатку знайшлі два кавалачкі гашыша ў затрыманага. Пасля ў шуфлядцы тумбачкі рабочага месца знайшлі скрутак з 18 кавалачкамі.

Пасля агледзелі жыллё затрыманага. Знайшлі яшчэ 60 кавалачкаў. Захоўваў па частках: у шафе, кішэнях верхняй вопраткі, пакеце.

Затрыманы пераконвае, што захоўваў наркотыкі выключна для ўласнага спажывання. Але ў міліцыянераў ёсць падставы сумнявацца ў гэтым.

Працягваюцца следчыя дзеянні.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце