weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
05.04.2018 14:04 ,

Учора ў Гродна і Брэсце пабіты тэмпературны рэкорд, а на Магілёўшчыне яшчэ снег. У выхадныя да +20°С, выпраўляйцеся на пікнік!

Фота eatsmarter.de.

Учорашняя тэмпература перавышала на 1-8°C кліматычную норму.

Максімальная тэмпература ўчора была ад +9°C па паўночным усходзе да +22°C па паўднёвым захадзе. Ноччу прайшлі невялікія дажджы.

А ва ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці захоўваецца снежны пакроў ад 1 да 5 сантыметраў.

6 красавіка воблачна з праясненнямі. На большай частцы кароткачасовыя дажджы. Днём парывісты вецер, па паўночным захадзе да моцнага. Тэмпература ноччу і раніцай панізіцца да +4..+10°С, у другой палове дня +10..+16°С, па паўднёвым усходзе да +17..+20°С.

7 красавіка ападкі не чакаюцца. Тэмпература ноччу -2..+3°С, максімальная днём +10..+15°С, на Брэстчыне +17°С.

8 красавіка захаваецца сухое надвор’е. Мінімальная тэмпература ноччу -2..+5°С, днём +13..+20°С.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце