06.04.2018 10:19
,
Міліцыянеры ў Мядзеле выратавалі з палаючага дому пяцігадовага Пашу

Здарэнне адбылося 25 сакавіка.
Ноччу ў аператыўна-дзяжурную службу паведамілі, што гарыць дом па вуліцы Нарачанскай у райцэнтры. Дзяжурны перадаў паведамленне нараду групе затрымання Мядзельскага аддзялення аховы.
Міліцыянер-кінолаг Віталь Чарняўскі і міліцыянер-вадзіцель Сяргей Алаў першыя прыехалі на месца пажару.
Гарэў адзін з пакояў, а ўсё памяшканне было задымленым. Пачуўшы крыкі аб дапамозе, міліцыянеры зайшлі ў ахоплены полымем дом.
Эвакуявалі жыхароў, якія сказалі, што ў адным з пакояў засталося малое дзіця.
Не чакаючы выратавальнікаў, міліцыянеры вярнуліся ў дом за пяцігадовым Пашам.
Напуджанае дзіця яны вынеслі з палаючага дому і перадалі нараду МНС, які толькі пад’ехаў.
Выратаваныя людзі перадалі падзяку міліцыянерам.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments