weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
06.04.2018 11:11 ,

Мёртвае немаўля знайшлі на цеплатрасе ў Бялынічах. Маці нарадзіла дома і выкінула сына?

Фота Pixabay.

4 красавіка каля цеплатрасы па вуліцы Целешава у Бялынічах знайшлі цела нованароджанага хлопчыка.

Бялыніцкім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

«Папярэдне высветлена, што роды праходзілі не ў медыцынскай установе. Цела нованароджанага дастаўлена ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці для правядзення судова-медыцынскага даследавання, падчас якога будзе ўстаноўлена дакладная прычына смерці», — паведамляе Следчы камітэт.

Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па вызначэнні асобы біялагічнай маці. У сувязі з гэтым супрацоўнікі праваахоўных органаў звяртаюцца да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй, якая дапаможа раскрыць злачынства. Просьба звяртацца па тэлефонах 8 (02232) 5-19-40 або 375.333.994.004 МТС, або па тэл. 102. Ананімнасць гарантуецца.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце