weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
07.04.2018 19:50 , AЎТАР(Ы): Паводле Радыё Свабода

Насці Ванеевай са Смаргоні, якая паспрачалася з Максімам Галкіным пра «Белоруссию», падаравалі цымбалы

Фота svaboda.org.

Цымбалы для Насці Ванеевай, якая стала папулярнай пасля выступу на расейскім тэлешоў, днямі адвезлі ў Смаргонь.

11-гадовая Насця Ванеева ў эфіры тэлешоў «Лучше всех» расейскага Першага канала паправіла вядучага Максіма Галкіна. Вядучы прадставіў Насцю як музыку з «Белоруссии», але тая запярэчыла. «Правільна казаць „з Беларусі“», — сказала яму дзяўчынка.​

Сваіх цымбалаў у Насці не было, сям’я арандавала інструмент у музычнай школе. Цымбалы напракат «каштавалі капейкі», кажа маці Насці Юлія Саладкевіч. А кошт новых цымбалаў, пра якія марыла Насця, — каля 3000 рублёў.

«Свае ўсё ж лепей. Дзякуй за цымбалы, праўда, не ведаю каму», — кажа Юлія Саладкевіч.

Цымбалы для Насці Ванеевай перадала мінчанка Вікторыя Машлякевіч. Яна ўбачыла пост у інстаграме Радыё Свабода, дзе гаварылася, што ў Насці няма сваіх цымбал. Вікторыя захацела падараваць цымбалістцы са Смаргоні свой інструмент, на якім займалася 9 гадоў у музычнай школе.

«Ужо 12 гадоў, як скончыла музычную школу. Увесь гэты час цымбалы ляжалі без справы, але я не хацела іх прадаваць — захоўвала як памяць. Убачыла відэа перадачы з удзелам Насці, пасля рэпартажу са Смаргоні. Вельмі спадабалася, як Насця грае», — сказала Свабодзе Вікторыя Машлякевіч.​

Вікторыя кажа, што напачатку не дала веры, што ў Насці няма сваіх цымбалаў — як жа тады дзяўчынка займаецца?

«Спадзяюся, мае цымбалы зажывуць другім жыццём і будуць радаваць усіх нас музыкай. Насці зычу поспехаў», — сказала Вікторыя Машлякевіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце