weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
08.04.2018 18:33 , AЎТАР(Ы): Наталля Краўчанка, Вілейка

Не хачу ўнісэкса ні ў журналістыцы, ні ў грамадстве, ні дома: шматдзетная мама з Вілейкі – на тэму гендарнай роўнасці

Фота Noval.

Прачытала артыкул Аксаны Ярашонак пра семінар шведскай журналісткі Жазэфіны Якабсан на тэму гендарнай няроўнасці, які ладзілі ў рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты”. Вы ведаеце, я не хачу ўнісэкса ні ў журналістыцы, ні ў грамадстве, ні дома.

Я не лічу правільным рабіць з мужчын жанчын і наадварот. Абязлічваць людзей у шведскіх артыкулах – гэта справа шведскага грамадства. Але, паверце, мне было б нецікава чытаць у газеце меркаванне “яно”.

 Хто нас вучыць?

Вы ведаеце, што шведскія жанчыны атрымалі выбарчае права толькі ў 1970 годзе? Калі казаць пра нас у гэты час як краіну СССР, то Валянціна Церашкова ўжо даўно, у 1963 годзе, здзейсніла свой легендарны палёт.

У 1960-я гады ў большасці заходнееўрапейскіх краін жанчынам не тое, што лётаць нельга было. Ім для таго,  каб адкрыць рахунак у банку, патрабаваўся пісьмовы дазвол ад мужа.

У ЗША толькі ў 60-я мінулага стагоддзя было ўзаконенае права на роўную аплату працы, а працэнт жанчын у прэстыжных універсітэтах, дзе вывучалі права, бізнес, медыцыну, не перавышаў 5-8%.

100 гадоў рэвалюцыі 1917 – гэта стагоддзе і нашаму айчыннаму “фемінізму”. Жанчыны сталі такімі ж грамадзянамі, як і мужчыны, з роўнымі правамі. Згадаем Аляксандру Калантай  –  жанчыну, якая стала Народным камісарам дзяржаўнага догляду. Калі гаварыць сучаснай мовай – міністр сацыяльнага забеспячэння. Першая жанчына-міністр у гісторыі! З яе ўдзелам прынялі Сямейны кодэкс у 1918 годзе і ўсталявалі роўны статус паміж мужам і жонкай . У 1918 годзе пра гэта жанчыны ў заходніх краінах маглі толькі марыць .

Рэалізаваць сябе ў якасці спецыяліста і маці

Я лічу, што і сёння ў нашай краіне ёсць усе ўмовы, каб жанчына магла сябе рэалізаваць і ў якасці спецыяліста, і ў якасці маці. Велізарную ролю адыгрывае асабісты выбар чалавека, яго здольнасці марыць, ставіць мэты і ісці да сваёй мары.

Я свабодна валодаю трыма замежнымі мовамі, год вучылася па стыпендыі ў Варшаўскім універсітэце. Затым па стыпендыі DAAD – арганізацыі, якая падтрымлівае маладых спецыялістаў і студэнтаў з усіх краін свету.

Дзякуючы гэтай стыпендыі я змагла вучыцца ў прэстыжным Еўрапейскім каледжы, прайшла вялікі конкурс і стала стажорам у Еўрапейскай Камісіі. І ўсё ж так склалася, што магчымасцяў рэалізавацца я атрымала больш менавіта ў роднай Беларусі.

Але пагоня за кар’ерным ростам не зрабіла мяне больш шчаслівай. Усё ж жанчына не павінна забываць, што яна жанчына. А мужчына, на маю думку, гэта не той, хто рэкламуе кухонны посуд, а той, хто бярэ на сябе адказнасць за сваю сям’ю. Жадаю нашым мілым і моцным беларускім жанчынам быць шчаслівымі і любімымі, марыць і не баяцца мяняць сваё жыццё!

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце