09.04.2018 08:58
,
14 і 28 красавіка (субота) дзеці ў школах будуць вучыцца па раскладзе панядзелка

Фота pedsovet.org.
Школы і гімназіі будуць працаваць у суботу 14 і 28 красавіка па раскладзе панядзелка, піша "Мінск-Навіны".
Дзіцячыя сады будуць працаваць у звычайным рэжыме, без скарачэння часу знаходжання выхаванцаў. Ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў гэтыя дні таксама пройдуць заняткі па графіку панядзелка.
Нагадаем, 14 красавіка (субота) беларусы будуць адпрацоўваць выходны дзень 16 красавіка, 28 красавіка — выходны 30 красавіка.
Абмеркаваць
comments powered by HyperComments