weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
09.04.2018 22:14 , AЎТАР(Ы): Валянціна СОПАТ  /  Маладзечанскі ГРАНС

Больш за чвэрць выклікаў — з-за забытай на пліце ежы

На шчасце, не ўсе гэтыя выпадкі перараслі ў пажары.

Прычынай згарання ежы на пліце вельмі часта з’яўляецца звычайная халатнасць. Ужыванне алкаголю ў такіх выпадках адыгрывае не апошнюю ролю — чалавек у ап’яненні здольны проста забыць, што пачаў рыхтаваць або разаграваць ежу.

«Каструлю або патэльню ставяць на пліту і забываюць пра яе: засынаюць ад стомы цi ў стане алкагольнага ап’янення, а часам сыходзяць з дому. Часта, паставіўшы ежу на пліце, чалавек свядома можа пайсці ў прадуктовую краму, каб дакупіць прадуктаў, у надзеі, што з ежай нічога не здарыцца», — распавядае першы намеснік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Рабец.

Статыстыка паказвае, што так могуць сябе паводзіць людзі ў вельмі розным узросце, часцей гэта людзі пажылыя, радзей так робяць дзеці.

Прыгатаванне ежы дома — адна з паўсядзённых спраў у жыцці кожнага. І нават такая штодзённая справа можа мець трагічныя наступствы, калі, рыхтуючы ежу, не выконваюцца элементарныя правілы пажарнай бяспекі.

«У пажылых людзей у працэсе падрыхтоўкі ежы могуць узнікнуць праблемы са здароўем, што таксама можа прывесці да сітуацыі, калі чалавек не можа сам сабе дапамагчы. Асабліва гэта небяспечна пры выкарыстанні адкрытага агню. Але нават калі са здароўем усё ў парадку, у пажылых людзей з-за ўзросту рэакцыя і маторыка запавольваюцца, што таксама можа згуляць злую ролю. Таму раім па магчымасці набыць ім замест газавай пліты электрычную, што дапаможа паменшыць рызыку», — раіць супрацоўнік МНС.

Паводле слоў першага намесніка начальніка аддзела першасная інфармацыя пры выкліках падобнага роду паступае ад суседзяў, якія скардзяцца на пах гару ці дыму ў пад’ездзе. Часам чутны сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Ад згарання ежы на патэльні або ў кастрюлі ўтвараюцца газы, як і пры любым іншым гарэнні, якія могуць нанесці шкоду чалавеку. Калі  плавіцца пластмаса ці з’яўляецца полымя, то ўтвараюцца атрутныя злучэнні, якія пры ўдыханні могуць і зусім забіць чалавека.

«Часта, у тым ліку і ў выпадках, калі ежа была забытая на уключанай пліце, выратавальнікам даводзіцца адкрываць дзверы кватэры пры дапамозе адмысловага абсталявання. Пры гэтым часам шкода ад забытай на пліце ежы нават не такая вялікая, як шкода ад ўзламаных дзверэй. Але калі ад забытай на пліце ежы пачнецца пажар, то шкода можа ў шмат разоў перавышаць кошт  рамонту за дзверы», — кажа Рабец.

Калі ў памяшканні ёсць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, то пры з’яўленні дыму ён спрацуе, чым папярэдзіць аб небяспецы. Калі АПА няма, то ад забытай на пліце ежы можа разрасціся сур’ёзны пажар. Пры супадзенні ўсіх няшчасных умоў згарэць можа ўвесь дом або кватэра.

Калі ежа падгарае, з’яўляецца спецыфічны пах. Узнікае дым, які не заўсёды распаўсюджваецца за межы кватэры. Вакол распаленага посуду тэмпература павышаецца. Загарэцца можа ежа ў каструлі або алей на патэльні. Ад высокай тэмпературы могуць таксама загарэцца лёгка ўзгаральныя матэрыялы — шафа, фіранкі ці прыхваткі. Пластмасавыя вырабы, напрыклад, ручкі каструлі або дошка, якія пачынаюць плавіцца. Пластмаса пры гэтым будзе вылучаць атрутныя рэчывы, якія чалавек адчувае па паху.

«Калі без нагляду на уключанай канфорцы застаецца малако, то малако проста перекіпіць праз край посуду, у выніку чаго агонь можа знікнуць. Калі пры гэтым газ ніхто не выключыць, можа адбыцца ўцечка газу, што з’яўляецца выбуханебяспечным», — тлумачыць Рабец.

Ёсць яшчэ адна вельмі сур’ёзная небяспека, аб якой неабходна пастаянна нагадваць. Яна звязаная з алеем на патэльні. Калі вы забыліся посуд з алеем на пліце і ён паспеў загарэцца, то ні ў якім разе нельга тушыць полымя вадой. Вада, подлітая ў палаючы алей, у літаральным сэнсе выбухне. Магчымыя сур’ёзныя апёкі, і пажар можа за секунду ахапіць вялікую тэрыторыю.

Пах гару ці дым — гэта першая прыкмета таго, што дзе-небудзь нешта гарыць. Калі вы заснулі, то аб небяспецы вас папярэдзіць АПА, сігнал якога вас абудзіць або яго пачуюць суседзі.

«Пры гарэнні ежы дапамогуць хуткія дзеянні: ідзіце на кухню, выключыце пліту і накрыйце згарэлую ежу або алей вечкам. Пры гэтым панізіцца тэмпература, а вечка прадухіліць паступленне кіслароду, што не дасць працягнуцца гарэнню. Затым выветрыце пакой», — раіць першы намеснік начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела.

Складаней, калі агонь ужо вялікі і наблізіцца да яго небяспечна. Тады трэба зачыніць дзверы на кухню, пры магчымасці зачыніць вокны, пакінуць кватэру і выклікаць дапамогу па нумары «101» або «112».

Калі ў вас дома газавая пліта ці вы рыхтуеце ежу на адкрытым агні, небяспеку ўяўляе і ваша адзенне, зробленае з сінтэтычнага матэрыялу. Калі загарыцца адзенне, можна атрымаць смяротныя апёкі.

Калі вы адчулі пах гару, які ідзе з пад’езда, ці пачулі, што недзе сігналіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, паспрабуйце высветліць, адкуль ідзе пах або сігнал. Часам бывае досыць пастукацца ў суседнюю дзверы, каб абудзіць заснуўшага суседа, тым самым прадухіліць горшае. Але, вядома, калі вы сумняваецеся ці не ведаеце, як рэагаваць на той ці іншы сігнал аб небяспецы, то трэба званіць на нумар «101» або «112», дзе вам дадуць неабходныя інструкцыі і накіруюць на дапамогу ратавальнікаў.

Каб пазбегнуць падобных здарэнняў, якія могуць скончыцца трагічна, нам усім трэба памятаць, што уключаную пліту нельга пакідаць без нагляду. Калі вы стаміліся, адпачніце і толькі пасля адпачынку пачніце гатаваць. Побач з плітой не павінны знаходзіцца лёгка ўзгаральныя матэрыялы і прадметы. На кухні карысна мець пад рукой супрацьпажарнае палатно ці парашковы вогнетушыцель, які падыходзіць для тушэння палаючага алею. У вас дома абавязкова павінен быць усталяваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце