weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
09.04.2018 15:07 ,

Прасіў на падарунак для дзяўчыны і на лекі для мамы: ураджэнца Мядзела абвінавачваюць у махлярстве

Фота cherlock.ru.

26-гадовага ўраджэнца Мядзела абвінавачваюць у махлярстве ў буйным памеры.

Мужчына ад 2015 па 2017 год шляхам падману і злоўжывання даверам падмануў 21 пацярпелага.

Праз сацыяльныя сеткі фігурант прасіў сваіх знаёмых пазычыць яму тэрмінова на пару тыдняў грошы.

Казаў, што яны патрэбныя на лячэнне маці, на набыццё кап’ютарнай тэхнікі за мяжой, каб купіць падарунак дзяўчыне.

Пацярпелыя пераводзілі грошы на банкаўскую картку мужчыны.

На самой справе фігурант быў кліентам букмекерскіх кантор і праігрываў грошы, робячы стаўкі.

Агульны ўрон склаў 23 тысячы рублёў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце