weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
09.04.2018 15:27 ,

Пенсіянерка з мужам паспелі выратавацца — у Маладзечне згарэў дом

У суботу, 7 красавіка, здарыўся пажар каля шасці раніцы.

Гарэў жылы дом.

На пажар былі адправілі чатыры адзінкі тэхнікі. Калі яны прыехалі, адкрыта гарэў дах жылога дома.

У цагляным аднапавярховым электрыфікаваным доме Апажарны апавяшчальнік не быў усталяваны. Гаспадыня дома 75-гадовая пенсіянерка, якая і выклікала на дапамогу ратавальнікаў, выйшала самастойна разам з мужам, калі яшчэ не прыехалі пажарныя.

У выніку пажару пашкоджаны дах, адзін пакой цалкам выгарэў знутры, у астатніх пакоях пашкоджаны сцены і маёмасць.

Дом больш не прыдатны для жылля.

Прычыну пажару высвятляюць. Меркаваная версія — кароткае замыканне электраправодкі.

Маладзечанскі ГРАНС нагадвае, што пажар можна прадухіліць, паклапаціўшыся загадзя аб выкананні простых патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Рэкамендуем ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, ён загадзя папярэдзіць пра пажар.

Ніколі не пакідайце дзяцей без нагляду! Захоўваеце запалкі ў недаступных для іх месцах.

Самая распаўсюджаная прычына пажару і гібелі людзі ад іх з’яўляецца курэнне ў ложку ў нецвярозым стане.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце