weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
09.04.2018 14:18 , AЎТАР(Ы): БелТА  /  БелТА

Тэмпература цела была 28 градусаў. Пад Брэстам трохгадовая дзяўчынка ледзь не загінула ў штучным вадаёме

Пра гэта паведаміла БЕЛТА галоўны доктар Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы Людміла Ігнатчык.

Няшчасны выпадак адбыўся 3 красавіка ў прыгараднай вёсцы Тэльмы. Дзяўчынку 2,9 года глядзела бабуля, мама ў гэты час была на працы. Дзіця гуляла ў двары дома, на тэрыторыі якога знаходзіцца штучны вадаём. У зімовы час яна там гуляла на лёдзе і па звычцы ступіла нагой у сажалку. Праз нейки час пацярпелую выявіў яе дзядзька, вынес на бераг і аказаў першую дапамогу.

Брыгада хуткай дапамогі даставіла дзяўчынку ў абласную дзіцячую бальніцу з прыкметамі ўтаплення, клінічнай смерці, моцнага пераахаладжэння.

«Мы былі вельмі занепакоеныя станам дзіцяці. Яно было дастаўлена без прытомнасці, былі адзінкавыя сардэчныя скарачэнні, рэакцыя зрэнак на святло адсутнічала. Тэмпература цела складала ўсяго 28 градусаў. Дзякуючы дзеянням нашых супрацоўнікаў дзяўчынка цяпер практычна здаровая, захавана функцыя галаўнога мозгу», — распавяла Людміла Ігнатчык.

У цяперашні час пацыентку перавялі з рэанімацыйнага аддзялення ў неўралагічнае, яна ідзе на папраўку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце