У Маладзечне пройдзе конкурс маладых скрыпачоў

Канкурсанты з Маладзечна і Вілейкі, разам з іншымі 75 музыкантамі, якія прадстаўляюць розныя навучальныя ўстановы Беларусі.
Гэта старэйшыя класы дзіцячых школ мастацтваў, гімназій-каледжаў з Бабруйску, Брэста, Вілейкі, Гродна, Жлобіна, Магілёва, Маладзечна, Мінска, Салігорска, Слуцка. Старэйшая група складаецца з навучэнцаў музычных каледжаў і каледжаў мастацтваў з Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Ліды, Магілёва, Маладзечна, Мінска, Наваполацка, а таксама з канкурсантаў, якія вучацца ў музычным вучылішчы імя М.А.Рымскага-Корсакава (Санкт-Пецярбург, Расія).
Конкурснае журы складаецца з вядомых музыкантаў-выканаўцаў, выкладчыкаў і прафесароў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Праслухоўванні маладых выканаўцаў-салістаў будуць праводзіцца на працягу двух дзён (13-14 красавіка) у залах Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага і ў канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў Маладзечна.
Запрашаем аматараў музыкі на Канцэрт-адкрыццё ІІ Адкрытага конкурса маладых выканаўцаў імя М.К. Агінскага (група аркестравых струнных смычковых інструментаў).
Урачыстасць адбудзецца 13 красавіка, у пятніцу, у 18-30, у Вялікай канцэртнай зале Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Уваход вольны.
Цікавая праграма канцэрта падрыхтавана Заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь сімфанічным аркестрам музычнага каледжа, галоўны дырыжор – Рыгор Сарока.
Атмасфера конкурса накіраваная для творчага станаўлення маладых выканаўцаў. Кожны можа адчуць адчуць як сцэнічнае хваляванне, так і асалоду ўласнага майстэрства, пазнаёміцца з іншымі музыкантамі і іх настаўнікамі. Менавіта гэта і прыносіць станоўчыя вынікі!



