weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3066
1 долар 1.9725
100 рас.руб. 3.1678
10.04.2018 09:38 ,

Аховы няма, у трактарах – адчыненыя дзверы, да ўгнаенняў – свабодны доступ: УУС Мінаблвыканкама праверыла гаспадарку «Стайкі» на Вілейшчыне

Дзверы ў многіх трактарах на мехдвары былі адчыненыя. Фота uvd-mo.gov.by.

8 красавіка супрацоўнікі УУС Мінаблвыканкама сярод іншых гаспадарак праверылі сельгаспрадпрыемства "Стайкі" ў аграгарадку Мацькаўцы, што на Вілейшчыне.

Ад 12.40 да 13.30 у «Стайках» адсутнічалі ахоўнікі і іншыя работнікі прадпрыемства. Толькі пасля таго, як умяшаліся УУС і РАУС, прыехаў галоўны інжынер арганізацыі. На момант праверкі цэнтральная брама мехдвара была адчыненая, агароджа – пашкоджаная ў некалькіх месцах. На мехдвор мог прайсці любы старонні чалавек.

Адчыненыя дзверы ў памяшканні, дзе захоўваюцца таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Фота uvd-mo.gov.by.

Машынны двор, дзе захоўваліся таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, таксама быў не замкнёны, адкрытымі аказаліся і дзверы кабін некаторых трактароў і аўтамабіляў.

У памяшканнях прадпрыемства безгаспадарліва захоўвалася некалькі адзінак раскамплектавай тэхнікі. А на рамонце ў  майстэрні гаспадаркі была асабістая аўтамашына «Фольксваген-гольф» аднаго з работнікаў.

У майстэрні гаспадаркі рамантавалі асабістую машыну аднаго з супрацоўнікаў. Фота uvd-mo.gov.by.

Не было аховы, вонкавага асвятлення, замкоў на размешчаным недалёка складзе мінеральных угнаенняў у  Мацькаўцах. Да 400 тон мінеральных угнаенняў быў свабодны доступ: можна было лёгка пад’ехаць і падысці.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце