weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
10.04.2018 14:02 ,

Лукашэнка: Чыноўніка, які не размаўляе з журналістам, мы заменім

Фота sputnik-tj.com.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі і калектывамі найбуйнейшых дзяржаўных СМІ, пішаБелТА

«Я не ведаю, як гэта вы будзеце рабіць, але калі я пачую або ў інтэрнэце прачытаю, што чыноўнік не размаўляе з журналістам і не дае тую інфармацыю, якую павінен, і перш за ўсё асноўным нашым журналістам і СМІ, робіце неадкладна прапановы аб яго замене. Бо другі раз будзе вельмі балюча для яго», — папярэдзіў Лукашэнка Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства інфармацыі.

Ён адзначыў, што часам з-за няўмення чыноўнікаў пракаментаваць нейкую праблемную сітуацыю гэта даводзіцца рабіць кіраўніку дзяржавы, каб «расхлёбваць гэты бруд».

«Калі ты прыйшоў міністрам, намеснікам, кіраўніком прадпрыемства, давай размаўляй з журналістамі, як бы ні было цяжка і складана», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым, паводле яго слоў, і самі журналісты павінны быць больш настойлівыя, дамагаючыся каментарыяў ў чыноўнікаў.

Пытанне аб узаемадзеянні з афіцыйнымі асобамі і іх адмовах парой пракаментаваць тую ці іншую праблему падняла на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы гендырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. Паводле яе слоў, кіраўнікі ўсіх рангаў і узроўняў павінны разумець, што, калі ў іх ёсць інфармацыя, ёю трэба дзяліцца, пакуль праблема не набыла разбуральных маштабаў.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце