weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather 0° Валожын
weather -2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
10.04.2018 13:30 ,

Мядзельчанін пазычаў грошы нібыта на лекі маці і падарункі дзяўчыне, а пасля прайграваў іх на стаўках

Фота pixabay.com.

26-гадовага ўражэнца Мядзеля падазраюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Паводле следства, абвінавачаны ў перыяд ад студзеня 2015 года да кастрычніка 2017 года праз падман і злоўжыванне даверам пад рознымі прыдуманымі падставамі атрымаў грошы ад 21 пацярпелага.

Кантактуючы са знаёмымі з розных рэгіёнаў праз сацыяльныя сеткі, фігурант прасіў тэрмінова пазычыць яму грошы на некалькі тыдняў. Вяртаць іх ён не збіраўся.

Маладзён расказваў, што яму патрэбныя грошы на тое, каб выгадна купіць электронную ці камп’ютарную тэхніку за межамі Беларусі, а пасля прадаць. Ці што патрэбныя грошы на медыцынскую дапамогу маці, купіць падарунак дзяўчыне або паехаць у іншы горад.

У большасці выпадкаў пацярпелыя пераводзілі ад 50 да 300 рублёў на банкаўскую картку мядзельчаніна.

А на самой справе абвінавачаны быў пастаянным кліентам букмекерскіх кантор і прайграваў пералічаныя грошы на стаўках.

З-за ставак ён меў даўгі, але працягваў гуляць у спадзяванні на выйгрыш. Таму і пазычаў у знаёмых.

Адзін з пацярпелых пазычыў пад распіску ў некалькі этапаў грошы ад продажу аўтамабіля — агулам 10 000 рублёў. Другі аформіў на сябе крэдыт, а атрыманыя 5 000 рублёў аддаў фігуранту.

Агульная шкода па справе складае 23 000 рублёў. Абвінавачага ўзялі пад варту.

Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце