weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 11° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 11° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4849
1 долар 2.0077
100 рас.руб. 3.2908
10.04.2018 16:36 , AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Прызнайцеся ў каханні на самым рамантычным свяце! У Маладзечне ўпершыню зладзяць фестываль фарбаў і водных ліхтарыкаў

Калі вы даўно хацелі прызнацца ў каханні, зрабіце гэта на самай рамантычнай падзеі горада — фестывалі водных ліхтарыкаў. Вы зможаце даслаць смс на гарачую лінію, а яго тэкст прачытаюць са сцэны. Тысячы ліхтарыкаў з запаленымі свечкамі на вадзе створаць незабывальную атмасферу для такой падзеі.

Абодва фестывалі пройдуць 15 красавіка ў гарадскім парку.

Гасцей чакаюць тры гадзіны бесклапотнай весялосці, сотні абдымкаў і тысячы ўсмешак.

Кожную гадзіну па камандзе вядучага зладзяць масавыя залпы фарбаў, каб кожны вярнуся дадому не толькі з прыемнымі эмоцыямі, але і расфарбаваным у розныя колеры.

На сцэне выступяць лепшыя кавер-гурты горада, а папулярныя дыджэі падрыхтуюць музычныя сэты з галоўных хітоў апошніх гадоў.

На свяце зладзяць забавы на любы густ. Вы зможаце не толькі паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў, але і смачна паесці.

Уваход на фестываль свабодны і без узроставых абмежаванняў. Пачатак у 14 гадзін 15 красавіка.

Акрамя Маладзечна, фестываль фарбаў ColorFest сёлета наведае яшчэ 250 гарадоў Беларусі і Расіі.

Як свята фарбаў прайшло ў Вілейцы: Сталічныя скейтары і каляровыя твары: у Вілейцы распачалі фестываль субкультур (Фота)

Фестываль водных ліхтарыкаў

Акрамя свята фарбаў, 15 красавіка ў Маладзечне пройдзе рамантычны фестываль, падчас якога кожны зможа загадаць жаданне.

Фестываль водных ліхтарыкаў – свята для тых, хто захоўвае веру ў цуды. Галоўнай падзеяй мерапрыемства з’яўляецца адначасовы спуск соцень ліхтарыкаў, у якіх будзе запаленая свечка, на ваду.

Акрамя чароўнага відовішча, на фестывалі плануюць насычаную шоу-праграму. Будзе вогненна-піратэхнічнае прадстаўленне з выступленнем музыкантаў – вядомых скрыпачоў і саксафаністаў горада.

Пачатак фестывалю водных ліхтарыкаў – у 21 гадзіну.

Самых маленькіх гасцей свята чакаюць вясёлыя конкурсы. А калі вы даўно марылі прызнацца ў каханні, для вас будзе працаваць гарачая лінія смс-паведамленняў, якія агучаць проста са сцэны.

Арганізатар фестывалю – арт-праект “Вместе Зажигаем“ з Санкт-Пецярбурга.

Пасля мерапрыемства арганізатары разам з валанцёрамі прыбяруць вадаём, каб выключыць негатыўныя наступствы для экалогіі горада.

«Рэгіянальная газета» — інфармацыйны партнёр фестываляў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце