weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
10.04.2018 14:23 ,

За красавік маладзечанскія выратавальнікі 25 разоў паспелі патушыць пажары сухой травы (Фота)

Для тушэння задзейнічалі 36 адзінак тэхнікі.

Тушыць пажар ад сухой травы выязджалі ў Ракуцёўшчыну, Крыніцу, Дубрава, Алёхнавічы, Чысць, Гарнякі, Вазгелы, Пралескі, Беразінскае, Міхалова, Рагазы, Ізабэліна, Мароські, Якавічы, Палачаны. Па чатыры разы выязджалі ў Краснае і Маладзечна.

Штогод з надыходам вясны палы сухой травы ператвараюцца ў рукатворнае стыхійнае бедства. Часам трава выпальваецца наўмысна сельскагаспадарчымі арганізацыямі для ачысткі палёў ад непажаданай расліннасці.

Але значна часцей прычынай загарання травы становіцца нядбайнасць, неасцярожнасць, а то і хуліганства дарослых людзей, у якіх «хапае розуму» выкінуць непатушаны недакурак з акна аўтамабіля, пакінуць непатушанымі вогнішча пасля пікніка, а то і пачаць выпальванне травы проста так. Нярэдка запаленую запалку ў траву кідаюць дзеці, дзеля забавы і зусім не клапоцячыся пра наступствы.

У 2017 годзе ў экасістэмах адбылося 1599 пажараў на агульнай плошчы 517,2 га. Выртавальнікі ліквідавалі 106 лясных пажараў, 39 узгаранняў тарфянікаў. Зафіксавана 1454 выпадкаў гарэння травы і кустоў.

З году ў год эколагі і выратавальнікі б’юць у звон і заклікаюць людзей не паліць траву на сваіх падворках. Агонь бязлітасны, знішчае не толькі раслінны пласт, гаспадарчыя пабудовы, але і наносіць сур’ёзныя траўмы самім падпальшчыкам.

Вырашыць праблему з леташняй травой і смеццем можна двума спосабамі — вывезці на сметнікцу ці спаліць. Людзі аддаюць перавагу другому, больш хуткаму і зручнаму варыянту. Аднак пра выкананне правіл бяспекі мала хто задумваецца.

Вельмі часта ахвярамі травяных пажараў становяцца пенсіянеры. Моцнае задымленне, немач пажылых людзей, парывы ​​ветру — усе гэтыя складнікі заканчваюцца трагедыямі.

МНС Беларусі нагадвае, што неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ў прыватных жылых дамах, на дачах:

  • вывезіць смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
  • калі без спальвання не абысціся, абярыце пляцоўку так, каб пазбегнуць пажару, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 метраў, ад ляснога масіва — 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складуецца сена ці салома. Паліць адкіды можна толькі ў зацішнае надвор’е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім разе не пакідаць без нагляду;
  • не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку;
  • выпальванне сухой расліннасці, траў на корані катэгарычна забараняецца.

Згодна з артыкулам Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь.

У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце