weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
11.04.2018 19:26 ,

Русалка на галінках не прасачыла. “Ля Лукамор’я” на Валожыншчыне скралі 98 металічных слупкоў

Фота з сайта demex.se

Паблізу кавярні “Лукамор’е”, што знаходзіцца на 84 кіламетры дарогі Мінск-Гродна ў Валожынскім раёне невядомыя скралі 98 металічных слупкоў.

– Слупкі ўсталявалі ўздоўж лесапаласы, – патлумачыў следчы Валожынскага РАСК Мікіта Мілеўскі, – каб нацягнуць праз іх сетку, каб дзікія жывёлы не выбягалі на трасу. А з 6 на 9 красавіка іх нехта скраў.

Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якім штосьці вядомае пра гэтае здарэнне.

– Магчыма, хтосьці бачыў, што да гэтага месца пад’язджала машына.

Валожынскі РАСК просіць паведаміць інфармацыю па тэлефоне +375-29-518-46-22 Мікіта Сяргеевіч Мілеўскі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце