weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
12.04.2018 16:52 ,

Каляндар: 180 год доктару мінералагічных навук Дыбоўскаму, 75 год ад нараджэння Любові Румянцавай

Мы зрабілі падборку важных дат гэтага тыдня для нашага рэгіёна.

16 красавіка

90 гадоў з часу ўстанаўлення (1928) ганаровага звання “Заслужаны артыст Беларускай ССР”. Пастанова СНК БССР аб прысваенні Е.А.Міровічу – першаму ў БССР – ганаровага звання “Заслужаны артыст БССР”.

18 красавіка

180 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іванавіча Дыбоўскага (1838 – 1910), беларускага заолага, батаніка, палеантолага, мінеролага, фалькларыста. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Бенядыкта Дыбоўскага.

Нарадзіўся ў маёнтку Адамарын Вілейскага павета, цяпер Валожынскі раён. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ.

1943. 75 гадоў з дня нараджэння Любові Румянцавай, беларускай актрысы тэатра і кіно, заслужанай артысткі Беларусі. У кінематографе ад 1966 года.

Ужо яе першая карціна, знятая на кінастудыі “Беларусьфільм” – “Альпійская балада”, – прынесла ёй вялікі поспех і сусветную славу. На фестывалі “Прыбалтыйская вясна” ў 1966 годзе яна атрымала дыплом “За лепшае выкананне жаночай ролі” ў фільме “Альпійская балада”.

115 гадоў з дня нараджэння Платона Галавача (1903 – 1937), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча. У 1929–1930 – намеснік наркама асветы БССР. Быў адказным рэдактарам газеты “Чырвоная змена”, рэдактарам часопісаў “Маладняк”, “Полымя”.

З’яўляўся адным з лідараў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і БелАПП. Абіраўся членам ЦК КПБ (1927–1930) і ЦВК БССР (1927–1935). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934).

У 1930-я гады, як і большасць былых “маладнякоўцаў”, быў рэпрэсаваны.

120 гадоў з дня нараджэння Крыніцы Антука (сапр. Ждановіч Антон Паўлавіч) (1898 – 1937), беларускага акцёра. Удзельнік стварэння Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, яго вядучы акцёр. Брат Ф.П.Ждановіча. Ад 1918 года ў Беларускім савецкім тэатры, з 1920 года ў БДТ-1.

Сярод лепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі (“Раскіданае гняздо”, “Паўлінка” Я. Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк (“Рысь”, “Хам” Э. Ажэшкі), Ваявода, Красінскі (“Каваль-ваявода”, “Кастусь Каліноўскі” Е.Міровіча), Бжазіцкі (“Над Нёманам” М. Грамыкі), Разанаў, Кульмскі (“Крывая аблона”, “Вір” Я. Рамановіча), Лыняеў (“Ваўкі і авечкі” А. Астроўскага), Міронаў (“Капітанская дачка” паводле А. Пушкіна). У 1937 арыштаваны і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958-м.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце