12.04.2018 14:19
,
Ёсць лішнія мяккія цацкі? Прыносьце ў Вілейскі палац культуры

Фота klubok.com.
Вілейскаму палацу культуры для правядзення гульнявой праграмы "Джунглі клічуць" неабходныя мяккія цацкі ў выглядзе экзатычных жывёл і птушак.
Такі «рэквізіт» патрэбны для таго каб аформіць сцэну.
Падыдуць жырафы, малпы, тыгры, львы, сланы, змеі, папугаі.
Цацкі можна неаддаваць назаўсёды, а проста даць пакарыстацца. Звяртацца ў Вілейскі палац культуры.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



