weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
12.04.2018 09:13 ,

Жыхар Ашмяншчыны ўгнаў машыну, каб даехаць дамоў

Фота lada211.ru.

Жыхар Ашмянскага раёна 1987 года нараджэння выйшаў на пару хвілін з аўтамабіля, пакінуўшы ключы ў замку запальвання.

Праз тры хвіліны ўладальнік «Audi 100» вярнуўся, але яго ластаўкі на месцы не аказалася. Занепакоены ўладальнік паведаміў пра здарэнне ў органы ўнутраных спраў. Праваахоўнікі  наладзілі план «Перахоп».

Праз некаторы час машыну знайшлі паблізу вёскі Граўжышкі Ашямнаскага раёна. Супрацоўнікі міліцыі ўбачылі яго ў кювеце ў тэхнічна спраўным стане.

У здзяйсненні злачынства падазраецца 24-гадовы жыхар Ашмянскага раёна. Малады чалавек вяртаўся дадому ў стане алкагольнага ап’янення. На абочыне ён выявіў аўтамабіль «Audi 100» з ключамі запальвання ў замку і вырашыў дабрацца дадому.

Аднак па дарозе не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Узбудзілі крымінальную справу.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце