weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
14.04.2018 13:11 ,

Ад заўтра забаронена лавіць судака

Забарона дзейнічае ад 15 красавіка да 30 мая.

Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў рыбалоўных угоддзях Беларусі ад 15 красавіка да 30 мая ўстанаўліваецца забарона на лоўлю судака, каб захаваць папуляцыю і стварэнне спрыяльных умоў для яго размнажэння.

У выпадку ненаўмыснага вылаву судака рыбу неабходна адпусціць.

За незаконны лоў судака ў названы перыяд прадугледжаная адказнасць з накладаннем штрафа ад 20 да 50 базавых велічынь, магчымыя таксама канфіскацыя прылады лоўлю.

Пры гэтым за кожную асобіну судака, злоўленую ў час забароны, прыйдзецца пакрыць прычыненую шкоду па патройны таксе — 18 базавых, або 441 рубель.

Калі агульная сума шкоды складзе больш за 100 базавых велічынь, можа быць распачата крымінальная справа.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце