weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
14.04.2018 09:29 ,

Гаспадары прачнуліся ад трэску: ноччу ў Вязыні здарыўся пажар

Фота bfoto.ru.

Паведамленне пра пажар на вуліцы Лугавой у Вязыні вілейскія выратавальнікі атрымалі ўчора каля 12 гадзін ночы.

Тэлефанавалі гаспадары, у якіх загарэўся хлеў.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, драўляная будыніна гарэла адкрытым полымем.

– Гаспадары на той час ужо спалі. Прачнуліся ад таго, што пачулі трэск,  – распавёў «Рэгіянальнай газеце» Яўген Камароў, старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі.

Падчас пажару хлеў выгараў знутры. Гаспадары выкарыстоўвалі яго для складавання дроў.

Прычыны пажару ўстанаўліваюць. Вілейскі РАНС нагадвае чытачам пра выкананне мер пажарнай бяспекі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце