weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
14.04.2018 10:50 ,

Гаспадар у вёсцы Рэдзькі наводзіў парадак і спаліў сарай

У вёсцы Рэдзькі Маладзечанскага раёна згарэў дах сарая.

Прычынай стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры паленні смецця на ўчастку.

— Наводзіў парадак на ўчастку, — расказвае муж гаспадыні пабудовы. — Вызначыў месца для паленнясмецця. Паставіў бочку з вадой, сам ад кастра не адыходзіў. Але было ветрана. Дым клубамі паварочваў на сарай. Праз нейкі час пачуў, што шыфер трашчыць.

Калі мужчына зайшоў у пабудову, убачыў, што ўвесь дах ахоплены полымем. Здарэння можна было пазбегнуць, калі б гаспадары трымаліся ўсіх правілаў пажарнай бяспекі.

Яны не ўлічылі ўмовы надвор’я, а было ветрана. Да таго ж, адлегласць ад кастра да пабудовы складала толькі чатыры метры, а павінна быць не меншай за дзесяць.

Калі вы наводзіце парадак на дваравых, прысядзібных участках, памятайце, што патрэбана так выбраць месца для кастра, каб пазбегнуць пажару. Паліце ў бязветранае надвор’е. Ад полымя да пабудоў павінна быць не менш за дзесяць метраў. Майце пад рукой першасныя сродкі тушэння пажараў і пастаянна кантралюйце агонь.

У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 ці 112.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце