weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 29° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 29° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
14.04.2018 13:40 ,

Сорак літраў бярозавага соку выпілі на першым «Вясновым фэсце» ў вілейскім каледжы (Фота)

Дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў сярод вясновых прыгажунь.

13 красавіка ў Вілейскім дзяржаўным каледжы ўпершыню зладзілі "Вясновы фэст". Дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў мяркуе, што свята стане штогадовым, як "Дранік-шоў" восенню або "Дзень судака" зімой.

– Раней мы вясной праводзілі Масленіцу, – распавёў «Рэгіянальнай газеце» Ігар Сямёнавіч. –  А пасля падумалі, што хочацца чагосьці свайго, асаблівага. Масленіца ж ва ўсіх гарадах праводзіцца. І гуканне вясны штогод ладзяць у Вязынцы. Вось мы і вырашылі зрабіць свой «Вясновы фэст»

Па словах дырэктара, частку традыцый, напрыклад бліны, узялі з Масленіцы, частку – з гукання вясны. Дачакаліся, пакуль пачнецца сезон бярозавага соку. І атрымаўся фестываль.

На свята запрасілі вучняў вілейскіх школ. Ужо праз пару гадзін пасля фестывалю фотаздымкі з’явяцца ў сацыяльных сетках, заўважыў дырэктар. Іх паглядзяць маладыя людзі і, магчыма, зробяць свой прафесійны выбар на карысць каледжа.

Да свята навучэнцы груп павароў прыгатавалі печыва і два віды напояў з бярозавага соку: кожнага па 20 літраў. Напрыканцы свята ласункі атрымалі ўсе жадаючыя.

Выступае фальклорны калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Высоцкага.

Крысціна частуе бярозавым сокам.

Эстафеты.

На мерапрыемства запрасілі вучняў вілейскіх школ.

Будучыя цырульнікі стваралі вясновыя вобразы.

Стварэнне прыгажосці.

Вясновы вальс.

Вобраз гатовы.

Ласункі, прыгатаваныя навучэнцамі.

Масленічная традыцыя – бліны.

Бліны пяклі хлопцы.

Святочны сувенір.

Маша і Вадзім паўдзельнічалі ў віктарыне і атрымалі фестывальныя магніцікі.

Доктар Ягор Горбач распавядае, як захаваць здароўе.

Дэманстрацыя мадэляў.

Рыцарскі турнір скончаны.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце