weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
14.04.2018 10:17 ,

У Чырвоным касцёле ў Мінску прэзентуюць фотаальбом «Містэрыі Гервятаў»

18 красавіка а 18-й гадзіне ў Чырвоным касцёле адбудзецца прэзентацыя фотаальбома Валера Вядрэнкі “Містэрыі Гервятаў”, які нядаўна выйшаў у выдавецтве “Тэхналогія”.

Крыніцай натхнення аўтара стаў касцёл Святой Тройцы ў Гервятах — паўночная перліна беларускай неаготыкі. Змешчаныя ў кнізе фотаздымкі перадаюць, паводле словаў мастака, непаўторную і натхняльную моц архітэктуры храма, напаўняюць пачуццём гонару за высокі ўзор стылю і дасканалы вобраз увасобленай веры, нагадваюць пра веліч мінуўшчыны і даюць надзею на рэнесанс.

У альбом увайшлі працы, створаныя ў 2008–2013 гадах. Гэта дакументальныя фотаздымкі рэстаўрацыі і вонкавага аблічча касцёла ў розныя поры года; фасады і інтэр’еры, стылізаваныя пад фотагравюры канца XIX — пачатку XX стагоддзя; фотапластычныя кампазіцыі на тэмы Евангелля. Асобную частку складае рэпартаж пра святкаванне Вялікадня 23–24 красавіка 2011 года.

Альбом прысвечаны ксяндзу Леаніду Нісцюку, намаганнямі якога святыня была вернутая да жыцця. Ён неаднойчы казаў, што ў аднаўленні храма ўклад тутэйшых жыхароў быў самым важкім і вызначальным. І гэта стала галоўным матывам стварэння апошняй часткі альбома.

Сярод удзельнікаў імпрэзы аўтар Валер Вядрэнка, рэдактар выдання Зьміцер Санько, мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская, фотамастак і літаратар Георгі Ліхтаровіч, сябры і калегі аўтара. Таксама ў межах прэзентацыі запланаваны паказ фотафільма “Апосталы Гервятаў” — своеасаблівага “кіно ў дзвюхмернай прасторы”, створанага, каб яшчэ глыбей перадаць эмоцыі, якія ўзнікаюць пад час наведвання храма.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце