weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 21° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 21° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3183
1 долар 1.9766
100 рас.руб. 3.1652
14.04.2018 10:13 ,

У Маладзечне новы намеснік старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы

11 красавіка першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны Аляксей Мікалаевіч Раманюк.

Нарадзіўся А. Раманюк у 1976 годзе ў вёсцы Карлаўка Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1998 годзе закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «аграномія». У 2014-м прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Да прызначэння на пасаду працаваў начальнікам Маладзечанскага бурачнага пункта ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат». У сельскай гаспадарцы працуе дваццаць гадоў, дзесяць з іх — на пасадзе галоўнага агранома, дзевяць гадоў узначальваў сельскагаспадарчае прадпрыемства «Заскавічы».

Першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Маладзечанскага райвыканкама Аляксей Раманюк.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце